Беларуская Служба

За мінулыя суткі ва Украіне адбылося 91 баявое сутыкненне з акупантамі

14.03.2024 10:45
У выніку расійскіх тэрарыстычных атак, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва.
              .
Украінскія ратавальнікі працуюць на месцы пашкоджанага пасля расійскага абстрэлу жылога дома ў горадзе Крывы Рог.EPA/NATIONAL POLICE OF UKRAINE Dostawca: PAP/EPA.

Усяго праціўнік нанёс 10 ракетных і 84 авіяўдары па пазіцыях украінскіх войск і населеным пунктам, нанесены 123 удары з рэактыўных сістэм залпавага агню. У выніку расійскіх тэрарыстычных атак, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва.

Генеральны штаб УСУ паведамляе, што ў ноч на чацвер расійскае войска атакавала Украіну з выкарыстаннем 36 беспілотнікаў тыпу «шахед», пры гэтым 22 дроны украінцы знішчылі.

Раней улады Украіны паведамлялі аб ударах беспілотнікаў па некалькіх рэгіёнах краіны.

У тым ліку Сумская абласная адміністрацыя пісала, што дроны патрапілі па аб'ектах інфраструктуры ў чатырох гарадах рэгіёна: у Сумах, Шостцы, Ахтырцы і Белаполлі. Звесткі аб тым, ці былі пацярпелыя, удакладняюцца.

Аб удары беспілотніка ў адным з раёнаў Харкава таксама пісаў мэр гэтага горада Ігар Церахаў.

юл