Беларуская Служба

Перамовы аб сяброўстве Украіны ў ЕС могуць пачацца летам

14.03.2024 09:12
Венгерскі Еўракамісар пытаннях пашырэння змякчае тон у дачыненні да Украіны.
Ілюстрацыйны здымакEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA.

Венгерскі Еўракамісар па пытаннях пашырэння крыху змякчае тон адносна Украіны, і заяўляе, што перамовы аб сяброўстве могуць пачацца ў чэрвені. Такія высновы пасля ўчорашняй сустрэчы амбасадараў краін-сябраў.

Раней Венгрыя спрабавала перанесці пачатак перамоў на восень. На сустрэчы з амбасадарамі Олівер Варгелі паўтарыў свае агаворкі, што Украіна ўсё яшчэ не выконвае дзве з чатырох умоў, неабходных для пачатку перамоў, але не патрабаваў адкласці рашэнне аб пачатку перамоў да кастрычніка, да публікацыі Еўракамісіяй дакладу пра стан пераўтварэнняў ва Украіне.

Еўракамісар сказаў, што ўсё будзе залежаць ад ацэнкі Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, даклад якой чакаецца ў чэрвені. Такім чынам, калі справаздача будзе пазітыўнай, перамовы паміж Брусэлем і Кіевам могуць пачацца ў тым жа месяцы, як першапачаткова планавалася.

Венгерскі Еўракамісар лічыць, што на сённяшні дзень Украіна яшчэ не забяспечыла захаванне правоў нацыянальных меншасцяў, у тым ліку венграў, і няма нормаў, якія б рэгулявалі лабіраванне ў адпаведнасці са стандартамі ЕС.

Падчас сустрэчы амбасадараў Польшча пыталася пра канкрэтныя закіды адносна правоў меншасцяў, бо, на яе думку, Украіна, як і краіны Балтыі і Паўночнай Еўропы, выканала ўсе неабходныя ўмовы.

ПР/юл