Беларуская Служба

Забастоўкі ў аэрапортах паралізавалі авіяцыйныя спалучэнні ў Германіі

14.03.2024 14:26
Сёння ў пяці нямецкіх аэрапортах няма вылетаў. Супрацоўнікі, адказныя за бяспеку палётаў, бастуюць.
Людзі стаяць на тэрасе для наведвальнікаў у Берлінскім аэрапорце Брандэнбург падчас папераджальнай забастоўкі супрацоўнікаў службы бяспекі авіяцыі ў БерлінеEPA/FILIP SINGER Dostawca: PAP/EPA.

Найбольш пратэст адчуваюць пасажыры, між іншым, у Гамбургу і Берліне. Не праводзіцца праверкі бяспекі, ніхто не правярае багаж, таму нікога не могуць прапусціць на борт.

У берлінскім аэрапорце ў зале вылету толькі супрацоўнікі і некалькі замежных падарожнікаў. Турысты, якія жадалі трапіць у Доху, прыходзілі пагаварыць з авіякампаніяй, якая даслала ім інфармацыю, што рэйса няма. "Мы хочам ведаць, што рабіць далей, таму што ў нас скончыўся гатэль", - дадалі яны.

Пратэст апроч сталіцы ахапіў Гамбург, Штутгарт, Карлсруэ/Бадэн-Бадэн і Кёльн. Заўтра падобныя пратэсты плануецца ў Гановеры, Дортмундзе, Дрэздэне і Лейпцыгу.

ПР/юл