У сацыяльных сетках міністр замежных спраў Венгрыі напісаў, што галоўны дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван працягвае кампанію хлусні супраць Венгрыі.
Паводле слоў Петэра Сіярто, амерыканскі чыноўнік пацвердзіў, што прадстаўнікам кіруючай Дэмакратычнай партыі «цяжка пагадзіцца з тым, што пасярод еўрапейскага прагрэсіўнага ліберальнага мора ўсё яшчэ ёсць востраў, дзе ўрад з гонарам кажа не вайне, ні gender-у, не міграцыі».
Гэта ўжо трэці раз, калі венгерская дыпламатыя рэагуе на словы прадстаўнікоў амерыканскага ўраду. Упершыню так сталася пасля слоў прэзідэнта Джо Байдэна, які сказаў, што Віктар Орбан хоча дыктатуры. У адказ венгерскі МЗС выклікаў амерыканскага амбасадара ў Будапешце.
На прэс-канферэнцыі Джэйк Саліван не хацеў наўпрост казаць, ці з'яўляецца Венгрыя дыктатурай, але на пытанне журналістаў адказаў, што, на думку амерыканскага ўрада, улады Венгрыі пачалі атаку на дэмакратычныя інстытуты, што выклікае занепакоенасць амерыканцаў.
ПР/юл