Беларуская Служба

Субота будзе днём жалобы ў Адэсе і Адэскай вобласці

15.03.2024 17:59
14 чалавек загінулі і 46 атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага абстрэлу Адэсы на поўдні Украіны
АдэсаPAP/Alena Solomonova

- 14 чалавек загінулі і 46 атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага абстрэлу Адэсы на поўдні Украіны, - абвясцілі ў пятніцу рэгіянальныя вайсковыя ўлады. Аб'ектамі ўдараў акупацыйных войскаў сталі абʼекты грамадзянскай інфраструктуры. Раней паведамлялася аб васьмі загінулых.

«У выніку расійскага ракетнага абстрэлу загінулі 14 чалавек, у тым ліку жыхары горада, медык і ратавальнік. Яшчэ 46 чалавек, у тым ліку сем супрацоўнікаў МНС, атрымалі раненні», – сказаў кіраўнік абласной улады Алег Кіпер.

Чыноўнік паведаміў, што субота будзе днём жалобы ў Адэсе і Адэскай вобласці.
Генпракуратура Украіны ў сваёй заяве падкрэслівае, што абʼектамі расійскіх нападаў былі жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы і грамадзянская тэхніка.

Паведамляецца, што ў выніку выбуху расійскай ракеты на месцы здарэння ўзнік пажар.
Да месца першага ўдару неадкладна прыбылі ратавальнікі, якія прыступілі да тушэння пажару, уборкі завалаў і пошуку пацярпелых. Падчас іх дзеянняў праціўнік нанёс яшчэ адзін ракетны ўдар, у выніку чаго ратавальнік загінуў.

ав

Украінская віцэ-прэм'ер: Пуцін праз псеўдавыбары хоча легітымізаваць акупацыю

15.03.2024 11:04
Сёння ў Расіі пачаліся прэзідэнцкія выбары.

Дональд Туск на саміце Веймарскага трохкутніка з рашучым заклікам адносна Украіны: «Менш слоў»

15.03.2024 15:19
Паводле Дональда Туска, «на гэты трохкутнік будуць глядзець усё часьцей. – Гэтыя тры сталіцы цяпер маюць такую задачу і такую моц, каб мабілізаваць усю Еўропу», – дадаў ён.