Беларуская Служба

Макрон: Францыя, Германія і Польшча поўныя рашучасці падтрымаць Украіну

16.03.2024 08:19
Францыя, Германія і Польшча разам, поўныя рашучасці падтрымаць Украіну на ўсіх узроўнях і ў доўгатэрміновай перспектыве і ніколі не даць Расіі перамагчы, – падкрэсліў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
         : -  ,         .
У Берліне прайшлі перамовы ў фармаце Веймарскага трохкутніка з удзелам: прэм'ер-міністра Дональда Туска, канцлера Германіі Олафа Шольца і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.@donaldtusk/X

«У адзінстве – наша сіла», – падкрэсліў ён. 

У пятніцу ў Берліне прайшлі перамовы ў фармаце Веймарскага трохкутніка з удзелам: прэм'ер-міністра Дональда Туска, канцлера Германіі Олафа Шольца і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

Увечары прэзідэнт Францыі на платформе X апублікаваў фотаздымак усіх трох палітыкаў, якія размаўлялі, а таксама запіс пра сустрэчу на нямецкай, польскай і французскай мовах.

«Францыя, Германія і Польшча разам поўныя рашучасці падтрымліваць Украіну на ўсіх узроўнях і ў доўгатэрміновай перспектыве і ніколі не даць Расіі перамагчы. Дзеля нашай бяспекі, Еўропы. Наша адзінства – наша сіла», – напісаў Макрон.

Раней канцлер Нямеччыны апублікавала запіс пра гэтую сустрэчу таксама на трох мовах. «Францыя, Германія, Польшча – Веймарскі трохкутнік у цэнтры Еўропы – вельмі важны знак нашай згуртаванасці. Прынцып дзейнічае больш, чым калі-небудзь: наша сіла – наша адзінства. Украінскія жанчыны і мужчыны могуць на нас спадзявацца», – напісаў Шольц.

Запіс пра сустрэчу таксама апублікаваў на платформе X на англійскай мове прэмʼер-міністр Дональд Туск, які падкрэсліў, што «чуткі пра гібель Веймарскага трохкутніка моцна перабольшаныя». Таксама да паста ён прымацаваў фота з Шольцам і Макронам.

Створаны ў 1991 годзе Веймарскі трохкутнік служыць платформай для супрацоўніцтва і дыялогу паміж Польшчай, Германіяй і Францыяй. Першапачаткова яна была сканцэнтравана на падтрымцы палітычнай трансфармацыі Польшчы і яе інтэграцыі ў ЕС. Зараз Трохкутнік развіваецца ў адказ на змены палітычных рэалій.

PAP/вх

Анджэй Дуда завіў, што падчас візіту змог пераканаць ЗША ў неабходнасці спыніць агрэсію Расіі ва Украіне

13.03.2024 11:54
Сярод канкрэтных спраў – прапанова крэдыту і сучаснае ўзбраенне. Сярод дэкларацый – запэўніванне, што НАТА падтрымае ў выпадку пагрозы.

Не варта разлічваць, што Туск выправіць рознагалоссі паміж Макронам і Шольцам па тэме Украіны

15.03.2024 15:15
Надзеі на прарыў цалкам могуць быць недарэчнымі, улічваючы тое, наколькі сапсаваліся адносіны Макрона і Шольца за апошнія тыдні, піша выданне POLITICO.