Ноччу адбылася маштабная атака БПЛА на Расію. Гарэў чарговы НПЗ. Паводле афіцыйнай інфармацыі Мінабароны РФ, беспілотнікі атакавалі 8 расійскіх абласцей.
Выданне ASTRA са спасылкай на відавочцаў паведамляла, што беспілотнікі патрапілі ў аэрапорт «Дамадзедава» пад Масквой. Між тым мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін заяўляў, што атака двух беспілотнікаў была адбітая.
У сетцы публікуецца мноства відэа з расійскіх гарадоў, на якіх чуваць сірэны паветранай трывогі і бачныя пападанні ў розныя аб'екты.
Паводле версіі Мінабароны, самая вялікая колькасць беспілотнікаў – 17 штук – была знішчаная ў Краснадарскім краі, дзе быў атакаваны нафтаперапрацоўчы завод у Славянску-на-Кубані.
Паводле інфармацыі УНІАН, гэта была спецаперацыя Службы бяспекі Украіны (СБУ) і Службы спецыяльных аперацый (ССА). Як паведамілі крыніцы выдання ў спецслужбе, пад удар трапіў НПЗ Славянскі.
«Ужо можна казаць аб паспяховым выніку – зафіксаваны вялікі пажар у раёне атмасферных калон, якія і былі асноўнай мэтай», – паведамілі ў СБУ.
нг