Беларуская Служба

Жазэп Барэль: Ізраіль выклікае голад у сектары Газа і выкарыстоўвае яго ў якасці зброі

18.03.2024 10:45
«Сектар Газа ўжо не на мяжы голаду, голад там ужо ёсць і закранае тысячы людзей».
Прапалестынская дэманстрацыя ў ХельсінкахEPA/MAURI RATILAINEN

Ізраіль выклікае голад у сектары Газа і выкарыстоўвае яго ў якасці зброі, заявіў у панядзелак у Бруселі на адкрыцці канферэнцыі па гуманітарнай дапамозе насельніцтву ў гэтым канфлікце кіраўнік знешняй палітыкі ЕС Жазэп Барэль.

«Сектар Газа ўжо не на мяжы голаду, голад там ужо ёсць і закранае тысячы людзей, – сказаў кіраўнік дыпламатыі ЕС. – Гэта непрымальна. Голад выкарыстоўваецца як зброя вайны. Ізраіль выклікае голад», – дадаў ён.

У панядзелак сітуацыя на Блізкім Усходзе будзе абмяркоўвацца на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-членаў у Бруселі.

У сектары Газа назіраецца гуманітарны крызіс, які з'яўляецца следствам узброенага нападу на Ізраіль з боку палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года. У выніку атакі загінулі прыкладна 1200 чалавек, большасць з іх мірныя жыхары, прыкладна 240 былі выкрадзены.

ав