Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 432 тыс. чалавек забітымі

19.03.2024 10:46
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 840 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 432 тыс. 390 чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 6 тыс. 819 танкаў, 13 тыс. 49 бронемашын, 10 тыс. 690 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 17 РСЗА, 1 тыс. 922 крылатыя ракеты, 26 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 347 самалётаў і 325 верталётаў.

вс