Швецыя афіцыйна далучылася да чэшскай ініцыятывы па пастаўцы Украіне 800 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 155 і 122 мм. Фінляндыя сур'ёзна разглядае такую магчымасць.
Ініцыятар новай кааліцыі прэзідэнт Чэхіі Петр Павел два тыдні таму паведаміў, што яму ўдалося сабраць суму, неабходную для пакупкі 800 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў у краінах за межамі Еўрасаюза.
Швецыя абвясціла аб далучэнні да кааліцыі і адначасова апублікавала інфармацыю аб перадачы Украіне 15-га пакета ваеннай дапамогі, які павінен стаць самым буйным па велічыні з агучаных дагэтуль.
У цяперашні час прыкладна 15-18 краін выказваюць зацікаўленасць у далучэнні да чэшскай ініцыятывы, у тым ліку і Фінляндыя. Такім чынам, два наймалодшыя члены НАТА, хутчэй за ўсё, актыўна ўключацца ў гэтую вельмі важную для Кіева ініцыятыву.
Чакаецца, што агульны кошт закупкі 800 тысяч артылерыйскіх снарадаў складзе прыкладна 1,4 мільярда еўра. Невядома, з якіх краін яны будуць атрыманы, але СМІ неафіцыйна кажуць пра Турцыю, Паўднёвую Карэю, Паўднёвую Афрыку і Індыю.
Варта дадаць, што ініцыятыва бярэ пад увагу таксама боепрыпасы постсавецкага калібру 122 мм. Гэта дазволіць нанава задзейнічаць у баявых дзеяннях постсавецкую тэхніку, выведзеную з фронту з-за недахопу боепрыпасаў.
аз/defence24.pl