У Вярхоўнай радзе Украіны паднялі сцяг Палка імя Кастуся Каліноўскага Адпаведнае відэа з'явілася ў сетцы «Фэйсбук» на старонцы Народнага дэпутата Украіны, сустаршыні міжфракцыйнай дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Ігара Гузя.
«Мае калегі трымаюць у руках сцяг найбуйнейшага беларускага падраздзялення ў складзе Узброеных сіл Украіны. Гэта Полк імя Кастуся Каліноўскага. Нядаўна было два гады, як гэтае падраздзяленне было заснаванае», – сказаў Гузь. Народны дэпутат зазначыў, што «ад імя ўкраінскага парламенту, ад імя ўкраінскага народу хачу павіншаваць кожнага байца Палка імя Кастуся Каліноўскага».
Ігар Гузь пажадаў «не здавацца», і верыць у тое, што «рана ці позна з гэтым сцягам мы будзем у свабодным Мінску, у свабоднай Беларусі». Парламентарый падкрэсліў, што ўкраінцы памятаюць пра ахвяру тых байцоў палка, якія загінулі за Украіну і Беларусь. «Слава Украіне! Жыве Беларусь!», – закончыў прамову Ігар Гузь.
вс