Пачалі дзейнічаць санкцыі ЕС, уведзеныя ў адказ на смерць Аляксея Навальнага. Пад абмежаванні трапілі 33 чалавекі і 2 калоніі, дзе ўтрымліваўся лідар расійскай апазіцыі. Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 «Палярны воўк» 16 лютага. Польшча была ў ліку краін, якія заклікалі неадкладна ўвесці санкцыі ў адказ на яго смерць.
Расійская калонія «Палярны воўк» – гэта ўстанова асаблівага жорсткага рэжыму, вядомая катаваннямі і гвалтам у дачыненні да зняволеных, псіхічным і фізічным прэсінгам, поўнай ізаляцыяй. Там над Аляксеем Навальным здзекаваліся, што і прывяло да яго смерці. Калонія трапіла пад санкцыі, таксама як яе дырэктар, намеснікі кіраўніка і галоўны ўрач.
Таксама абмежаванні былі ўведзеныя ў дачыненні да ўладаў Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі, дзе знаходзіцца папраўчая калонія. У «чорны спіс» трапіў і дырэктар калоніі № 2, некалькі суддзяў розных інстанцый, адказных за вынясенне прысуду Аляксею Навальнаму, а таксама прадстаўнікі Федэральнай службы выканання пакаранняў. Знаходжанне ў чорным спісе азначае забарону на ўезд у ЕС і блакіроўку актываў і банкаўскіх рахункаў у Еўропе. Акрамя таго, кампаніі і грамадзяне з ЕС не могуць пераводзіць сродкі асобам і ўстановам, якія знаходзяцца ў гэтым спісе.
IAR/нг