Беларуская Служба

F-16 для Украіны з магутнай падтрымкай. Нідэрланды паставяць амуніцыю на 150 мільёнаў еўра

22.03.2024 17:38
Украіна павінна атрымаць першы F-16 у чэрвені 2024 года, а падрыхтоўка пілотаў павінна завяршыцца ў траўні.
F-16
F-16Shutterstock.com/Albert Beukhof

Пастаўка F-16 Украіне стала фактам – ЗША і іншыя краіны Захаду пацвердзілі, што знішчальнікі чацвёртага пакалення будуць удзельнічаць у вайне. Аднак сама машына – гэта яшчэ не ўсё, і пастаўка боепрыпасаў таксама будзе мець вырашальнае значэнне. Нідэрланды хочуць выдзеліць на гэтыя мэты 150 мільёнаў еўра - піша Komputerświat.

Аб закупцы боепрыпасаў для ўкраінскіх F-16 паведаміла міністр абароны Нідэрландаў Кайса Олангрэн у заяве міністэрства, якое яна ўзначальвае. У першую чаргу гэта будуць ракеты класа «паветра-зямля», дзякуючы якім украінская авіяцыя зможа падтрымліваць дзеянні сваёй пяхоты або наносіць дакладныя ўдары па расійскіх пазіцыях. Якія канкрэтна і колькі ракет атрымае Украіна, не паведамляецца, але сума ў 150 мільёнаў еўра ўражвае. Тым больш, што гэта яшчэ не ўсё.

Нідэрланды выдзелілі 200 мільёнаў еўра на набыццё разведвальных беспілотнікаў. Беспілотныя лятальныя апараты з гэтага бюджэту ўжо пастаўляліся і добра зарэкамендавалі сябе на полі бою.

Аднак таксама не ўдакладняецца, пра якія канкрэтна мадэлі ідзе гаворка – таму невядома, ці гэта былі спецыялізаваныя ваенныя беспілотнікі з большай устойлівасцю да перашкодаў і лепшымі сістэмамі сувязі (напрыклад, польскі FlyEye), ці, магчыма, цывільныя БПЛА, пераробленыя для вайсковых патрэб.

Украіна павінна атрымаць першы F-16 у чэрвені 2024 года, а падрыхтоўка пілотаў павінна завяршыцца ў траўні. У той жа час Нідэрланды хочуць адправіць 18 знішчальнікаў F-16 у Румынію для навучання румынскіх і ўкраінскіх пілотаў.

нг