Беларуская Служба

Чарговая еўрапейская краіна пасля тэракту пад Масквой аб'явіла тэрарыстычную пагрозу

26.03.2024 08:28
З-за нападу, меркавана, ісламскіх тэрарыстаў на Маскву ў Італіі ўвялі надзвычайныя меры бяспекі.
ВенецыяPAP/EPA/Maria Ducoli

У сувязі з тэрарыстычнай пагрозай на пасяджэнні Камітэта грамадскай бяспекі было прынята рашэнне аб узмацненні кантролю на вуліцах і ў інтэрнэце. Кіраўнік МУС Матэа Пʼянтадосі запэўніў, што ў Італіі няма сігналаў аб планаваных тэрактах, але ён баіцца так званых ваўкоў-адзіночак, фанатыкаў, радыкалізаваных у інтэрнэце. Страсны тыдзень і Вялікдзень пройдуць пад знакам тэрарыстычнай трывогі.

Да месцаў, якія пад асаблівай аховай пасля нападу ХАМАС, дададзеныя транспартныя вузлы, асабліва шматлюдныя падчас Вялікадня. Дадатковай аховай ахопленыя 28 тысяч уразлівых абʼектаў, у тым ліку 250 абʼектаў найбольшай рызыкі.

Міністр таксама паведаміў, што з моманту нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага года з Італіі былі высланы 47 чалавек, якія ўяўляюць сабой тэрарыстычную пагрозу.

ав/РАР

Дональд Туск: «Спадзяемся, што гэтая страшная трагедыя не стане апраўданнем эскалацыі гвалту»

23.03.2024 17:36
Паводле апошніх звестак, у выніку расстрэлу безабаронных людзей і пажару ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» загінулі 133 асобы.