Украінцы на перадавой спраўляюцца не так добра, як у першы год вайны. Апошнія даследаванні RMF FM і «Dziennik Gazeta Prawna» паказваюць, што грамадская падтрымка ваеннай інтэрвенцыі польскіх войскаў ва Украіне расце. Значна больш прыхільна палякі глядзяць таксама на варыянт дапушчэння польскіх грамадзянаў да баявых дзеянняў за ўсходняй мяжой.
Аналагічнае даследаванне праводзілася і год таму. І тады, і сёлета палякам задалі пытанне: якую дапамогу Польшча павінна аказаць Украіне?
Летась згода на адпраўку Войска Польскага ва Украіну было нулявой, а падтрымка допуску польскіх грамадзян да ваенных дзеянняў была на ўзроўні 3,4%. На гэты раз усё па-іншаму.
Найбольшай падтрымкай, па-ранейшаму, карыстаецца аказанне гуманітарнай дапамогі ўкраінцам (75%). Палякі таксама выбіраюць дапамогу ў вайсковай тэхніцы – як у выглядзе паставак боепрыпасаў, асабістай зброі і гранатамётаў (67,6%), так і цяжкай тэхнікі (танкі, самалёты – 54,1%).
Аднак цікавая іншая статыстыка, піша RMF24. 27,1% апытаных паказалі, што Польшча павінна дазволіць сваім грамадзянам ваяваць ва Украіне, а 9,4% нават лічыць, што краіна павінна накіраваць туды свае войскі.
ав/RMF24