Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні.
Паводле інфармацыі назіральнікаў, у раёне, дзе быў здзейснены напад, знаходзіліся склады зброі групоўкі «Хізбала».
У сваю чаргу сірыйскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва SANA паведаміла, што ў выніку нападу, які адбыўся раніцай, загінулі і параненыя як мірныя жыхары, так і вайскоўцы.
Армія Ізраіля пакуль не каментуе паведамленні аб удары па правінцыі Алепа.
Ізраіль нанёс сотні авіяўдараў па цэлях у Сірыі з пачатку грамадзянскай вайны ў краіне ў 2011 годзе. Мэтамі нападаў былі ў асноўным пазіцыі групоўкі «Хізбала», якую падтрымлівае Іран, і цэнтры сірыйскай арміі. Авіяўдары ўзмацніліся з кастрычніка мінулага года, калі пачалася вайна паміж Ізраілем і ХАМАСам, саюзнікам Хізбалы.
ПР/юл