Расіяне працягваюць абстрэл грамадзянскіх аб'ектаў. За апошнія суткі нанеслі 4 ракетныя ўдары, 80 авіябамбардзіровак і 108 абстрэлаў рэактыўнай артылерыі. Ёсць загінулыя і параненыя. Пашкоджаныя жылыя дамы і шэраг аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры.
Ноччу Расія атакавала Украіну трынаццаццю беспілотнікамі «Шахед», якія былі збітыя ўкраінскай СПА. Пад моцны артылерыйскі абстрэл патрапілі 120 населеных пунктаў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.
За ўчорашні дзень украінскія вайскоўцы адбілі 30 расійскіх атак пад Бахмутам, 20 — пад Навапаўлаўкай, 5 — пад Херсонам, 4 — пад Ліманам і 2 — пад Аўдзееўкай.
Пра страты расійскіх агрэсараў паведаміў прэс-сакратар Генштабу УСУ Андрэй Кавалёў:
- Агульныя страты праціўніка за мінулыя суткі склалі: 860 расійскіх акупантаў, 15 танкаў, 73 баявыя машыны, 50 артылерыйскіх сістэм, 3 рэактыўныя сістэмы залпавага агню, 1 сродак супрацьпаветранай абароны, 30 аператыўна-тактычных беспілотнікаў, 61 адзінку аўтамашыны і 4 адзінкі спецыяльнага абсталявання.
Украінская артылерыя абстраляла сем раёнаў канцэнтрацыі расійскіх сіл і дзве зенітныя батарэі. Ракетныя падраздзяленні знішчылі групоўку расійскіх войскаў, дзве артылерыйскія пазіцыі, радыёлакацыйную станцыю і комплекс радыёэлектроннай барацьбы.
яс