Беларуская Служба

Жыхарам Латвіі прапануюць грошы ўзамен за здзясненне тэракту

05.04.2024 17:11
Паліцыя пацвердзіла, што нядаўна жыхары Латвіі атрымлівалі паведамленні, у якіх ім прапанавалі правесці тэракт у Рызе.
Ілюстрацыйнае фотаGints Ivuskans/Shutterstock

Многія жыхары Латвіі на гэтым тыдні атрымалі паведамленні на рускай мове з прапановай грашовай узнагароды за здзяйсненне тэракту - піша ў пятніцу партал Delfi.

У спецслужбах і паліцыі заявілі, што такія дзеянні адпавядаюць інтарэсам Расіі, бо аказваюць ціск на насельніцтва Латвіі і ствараюць страх у грамадстве.

Паліцыя пацвердзіла, што нядаўна жыхары Латвіі атрымлівалі паведамленні, у якіх ім прапанавалі грошы за здзяйсненне тэрактаў у Рызе. Было ацэнена, што мэта такіх дзеянняў - разбудзіць страх у грамадстве і стварыць штучнае напружанне.

Паводле латвійскіх службаў, Расія і людзі, якія падтрымліваюць яе палітыку, актывізавалі сваю дзейнасць, у тым ліку ў інтэрнэце, выклікаючы псіхалагічны ціск на латвійскае грамадства і дзяржаўных чыноўнікаў.

Гэты ціск закліканы прывесці да рашэнняў, якія адпавядаюць інтарэсам Крамля, у тым ліку ўскладніць падтрымку для Украіны.

яс/PAP

Латвія выдаліла расійскага дыпламата

28.03.2024 09:17
У МЗС у Рызе лічаць, што расійская амбасада распальвае нянавісць ў грамадстве.