Беларуская Служба

Літва перадала Украіне партыю бронетэхнікі

06.04.2024 17:29
З пачатку нападзення Расіі на Украіну Літва перадала Кіеву ваенную дапамогу на суму каля 605 млн еўра.
     577
Афіцыйная Вільня перадала Украіне бронетранспарцёры М577крыніца: Міністэрства абароны Літвы

Афіцыйная Вільня перадала Украіне бронетранспарцёры М577, паінфармавала Міністэрства абароны Літвы ў суботу, 6 красавіка.

Ведамства не паведаміла пра дакладную колькасць перададзеных бронемашын. Пры гэтым Мінабароны падкрэсліла, што бесперапынная падтрымка Украіны з'яўляецца стратэгічнай мэтай Літвы.

"Узбраенне і тэхніка, якія мы і нашы саюзнікі даем, уносяць вырашальны ўклад у барацьбу Украіны за незалежнасць і бяспеку Еўропы ў цэлым. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі неабходна", - гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства абароны Літвы.

У заяве зазначаецца, што Вільня распрацавала доўгатэрміновы план падтрымкі Украіны, які прадугледжвае пакет ваеннай дапамогі Кіеву ў памеры 200 млн еўра на новыя закупкі ў перыяд 2024-2026 гадоў.

З пачатку нападзення Расіі на Украіну Літва перадала Кіеву ваенную дапамогу на суму каля 605 млн еўра.

вс