Беларуская Служба

Расце колькасць атакаў расійскіх хакераў на чыгункі ў Еўрасаюзе

06.04.2024 21:28
У выніку адной з такіх атак у мінулым была выведзеная са строю сістэма электроннага продажу білетаў.
Пасажырскі цягнік чэшскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі Shutterstock/Martyn Jandula

Расія за два гады, якія прайшлі з пачатку ўварвання ва Украіну, ажыццявіла "тысячы спроб" нанесці ўрон еўрапейскай чыгуначнай інфраструктуры. Пра гэта заявіў міністр транспарту Чэхіі Марцін Купка брытанскаму выданню Financial Times.

Паводле міністра, гаворка ідзе ў першую чаргу аб хакерскіх атаках. Іх цэллю становяцца сістэмы сігналізацыі і камп'ютарныя сістэмы аператараў чыгунак, у прыватнасці, чэшскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі.

Як сцвярджаецца, у выніку адной з такіх атак у мінулым была выведзеная са строю сістэма электроннага продажу білетаў. Купка выказаў апасенні, што падобныя атакі могуць прыводзіць да збояў у рабоце сістэм сігналізацыі, а тыя, у сваю чаргу, да сур'ёзных чыгуначных аварый. Сітуацыю ён ахарактарызаваў як "даволі цяжкую", аднак адзначыў, што на дадзены момант абарона ад хакерскіх атакаў працуе добра.

Financial Times паведамляе, што ўпершыню аб спробах атакаў на чыгункі ў ЕС паведамлялася летась. Так, Агенцтва Еўсасаюза па кібербяспецы звязвала з Расіяй хакерскія атакі на чыгункі Латвіі, Літвы, Эстоніі і Румыніі.

вс