Беларуская Служба

Прэзідэнт Кубы пацвердзіў дэфіцыт харчавання і рост сацыяльнай незадаволенасці

07.04.2024 12:11
Заявы прэзідэнта Кубы - гэта першая падобная самакрытычная заява кіраўніка дзяржавы аб цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца жыхары гэтага карыбскага вострава. 
Куба Ілюстрацыйны здымакObraz Justus z Pixabay/CC0

Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель пацвердзіў у інтэрв'ю, апублікаваным на сайце прэзідэнцкай канцылярыі, што на востраве расце сацыяльная незадаволенасць. Ён удакладніў, што гэта звязана з недахопам харчавання.

Дыяс-Канель прызнаўся, што ўсведамляе рост незадаволенасці насельніцтва дэфіцытам асноўных прадуктаў харчавання на Кубе. Ён дадаў, што ведае пра скаргі грамадзян, у тым ліку: пра дэфіцыт кавы, які доўжыцца працяглы час.

Ён ахарактарызаваў стаўленне кубінскага грамадства як «вельмі крытычнае і вельмі негатыўнае».

Прэзідэнт Кубы пацвердзіў, што ў цяперашні час на востраве назіраецца дэфіцыт цукру ў адзінаццаці з пятнаццаці правінцый краіны.

Заявы прэзідэнта Кубы - гэта першая падобная самакрытычная заява кіраўніка дзяржавы аб цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца жыхары гэтага карыбскага вострава. Па словах Дыяс-Канеля, дэфіцыт харчавання ў асноўным звязаны з нізкай якасцю прадуктаў харчавання.

Між тым, паводле незалежных кубінскіх СМІ, цяжкасці з пастаўкамі вынікаюць з жудаснага стану кубінскіх фінансаў. Сведчаннем гэтага з'яўляецца прысутнасць у порце Гаваны, найбуйнейшым у краіне, мноства гандлёвых судоў з палівам і харчаваннем, якія чакаюць на аплату за тавары.

17 сакавіка ў некалькіх гарадах Кубы прайшлі шматлікія дэманстрацыі супраць дэфіцыту харчавання, лекаў, паліва і перабояў у пастаўках электраэнергіі. Хоць гэтыя дэманстрацыі былі мірнымі, падпарадкаваныя рэжыму службы затрымалі прынамсі 42 удзельнікі.

РАР/юл