Больш за 10 тысяч дамоў у Расіі былі затопленыя з-за паводкі. На Урале ў Арэнбургскай вобласці Расіі прарвала дамбу, там сітуацыя найбольш сур'ёзная. Таксама паведамляецца пра паводкі ў Сібіры і на Волзе. Аварыйныя службы эвакуіравалі жыхароў гарадоў, якім пагражае паводка.
У Арэнбургскай вобласці, дзе знаходзіцца горад Орск, аб'яўленае надзвычайнае становішча. Узровень вады на Урале ўсяго за некалькі гадзін падняўся на некалькі метраў, паводкавая хваля прарвала дамбу Ірыклінскай ГЭС.
Складаная сітуацыя таксама ў Арэнбургу. МНС Расіі заявіла, што паводкі сталі вынікам рэзкага павышэння тэмпературы. Пацяпленне прывяло да хуткага раставання снежнага покрыва.
На працягу некалькіх дзён у Орскім раёне Арэнбургскай вобласці з-за раставання снегу пастаянна павышаецца ўзровень мясцовых рэк. Нягледзячы на аварыйныя скіды, дамба Ірыклінскай ГЭС не вытрымала напору вады. Дамбе ў Орскай вобласці ўжо больш за 80 гадоў.
IAR/нг