Германія перадасць Украіне яшчэ 20 баявых машын пяхоты Marder. Кампанія Rheinmetall паведаміла, што ўрад у Берліне замовіў партыю БМП.
Сёлета ва Украіну будзе пастаўлена 20 баявых машын. Машыны Marder былі знятыя з вытворчасці 40 гадоў таму, але яны ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца Бундэсверам. БПМ, якія будуць перададзеныя Украіне, цяпер накіраваныя на абароннае прадпрыемства для аснашчэння іх дадатковымі элементамі, у першую чаргу лазернымі сістэмамі навядзення, што значна дазволіць павысіць эфектыўнасць тэхнікі на полі бою.
Да гэтага часу Германія перадала Украіне больш за 100 БМП Marder. Згаданых машын у рэзерве нямецкай арміі засталося няшмат - іх месца займаюць больш сучасныя БМП Puma.
Германія з’яўляецца другой пасля ЗША краінай па аб’ёму аказанай Украіне дапамогі.
вс