Іранскі напад на Ізраіль дэманструе, што Тэгеран вучыцца ў Расіі і хусітаў з мэтай больш небяспечных і эфектыўных аперацый, адзначыў у спецыяльнай справаздачы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны. Адначасовая атака дронамі і ракетамі павінна заблытаць супрацьпаветраную абарону - гэтак жа дзейнічае Расія ва Украіне.
“Спалучэнне беспілотнікаў, а таксама крылатых і балістычных ракет павінна заблытаць і разбурыць ізраільскую супрацьпаветраную абарону. Часткай гэтай аперацыі сталі сінхронныя напады з боку баевікоў у Ліване і Емене, якіх падтрымлівае Іран”, - піша ў справаздачы амерыканскі ISW.
Атака, здзейсненая на Ізраіль у ноч на 14 красавіка, дэманструе, што Тэгеран вучыцца ў Расіі і хусітаў з мэтай больш небяспечных і эфектыўных аперацый, мэта якіх - як Ізраіль, так і ЗША, азначае Інстытут вывучэння вайны:
"Такі падыход паўтарае эксперыменты Расіі, падчас якіх яна наносіць камбінаваныя ўдары па Украіне балістычнымі і крылатымі ракетамі, а таксама іранскімі беспілотнікамі з мэтай пераадолець амерыканскія і еўрапейскія сістэмы супрацьракетнай і супрацьпаветранай абароны".
Паводле Белсат
нг