Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі авіязавод углыбіні Расіі, які вырабляе стратэгічныя бамбавікі Ту-22М і Ту-160М

17.04.2024 18:26
З гэтых самалётаў Расія рэгулярна наносіць ракетныя ўдары па Украіне.
   -223
Расійскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3vaalaa/ Shutterstock

Украінскія беспілотнікі атакавалі авіязавод імя Сяргея Гарбунова ў Казані ў Татарстане, на якім вырабляюцца і рамантуюцца бамбавікі Ту-22М і Ту-160М. 

Выбухі ў Казані прагрымелі раніцай у сераду, 17 красавіка. Расійскія Тэлеграм-каналы апублікавалі відэа эвакуацыі працаўнікоў авіязаводу. 

З-за пагрозы атакаў украінскіх БПЛА аэрапорты Казані, Ніжнякамска, Набярэжных Чаўноў і Ніжняга Ноўгараду часова не прымаюць і не адпраўляюць самалётаў. 

Казанскі авіяцыйны завод імя Сяргея Гарбунова – расійскае авіяцыйнае прадпрыемства, якое з'яўляецца філіялам Канструктарскага бюро “Тупалеў”. На прадпрыемстве вырабляюцца і рамантуюцца расійскія ваенныя самалёты, у прыватнасці, стратэгічныя бамбавікі Ту-22М і Ту-160М. З гэтых самалётаў Расія рэгулярна наносіць ракетныя ўдары па Украіне.

вс