Беларуская Служба

ЕС абяцае Украіне тэрміновыя пастаўкі сістэм супрацьпаветранай абароны

18.04.2024 13:48
Гэта адказ на зварот і просьбу прэзідэнта Украіны пасля нядаўніх расійскіх абстрэлаў.
      -
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон размаўляе з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ падчас спецыяльнага пасяджэння Еўрапейскага савета ў БруселіEPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт Украіны звярнуўся да лідараў ЕС з просьбай аб тэрміновых пастаўках сістэм супрацьпаветранай абароны, каб абараніць украінскія гарады ад расійскіх абстрэлаў. Уладзімір Зяленскі далучаўся да лідараў 27-мі ў першы дзень саміту ў Брусэлі.

У адказ лідары ​​краін ЕС паабяцалі сёння Украіне тэрміновыя пастаўкі сістэм супрацьпаветранай абароны. Гэтая дэкларацыя ўвайшла ў заключэнні па выніках саміту ў Бруселі. Еўрапейскія лідары загадалі міністрам краін ЕС падрыхтаваць канкрэтную прапанову для Украіны.

«Мы павінны тэрмінова забяспечыць супрацьпаветраную абарону і паскорыць дастаўку ваеннага абсталявання, уключаючы боепрыпасы», — пракаментаваў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль. Апроч таго ЕС рашуча асудзіў атакі Расіі на крытычную інфраструктуру, у прыватнасці, энергетычны сектар Украіны.

У высновах адносна Ўкраіны таксама згадваецца прагрэс у працы над нарматыўнымі актамі, якія дазволяць пералічваць даходы ад замарожаных расійскіх актываў уладам у Кіеве. Па словах дыпламатаў, першыя грошы ва Украіну могуць паступіць ужо праз два месяцы.

У сваю чаргу ўрад Нідэрландаў афіцыйна заявіў аб далучэнні да чэшскай ініцыятывы набыцця боепрыпасаў для Украіны. Пагадненне на гэты конт было падпісана ў Празе. Агулам дваццаць краін ЕС далучыліся да сумеснай закупкі артылерыйскіх снарадаў.

Галандцы выдзеляць 250 мільёнаў еўра на закупку боепрыпасаў для Украіны. Першыя пастаўкі паступяць ва Украіну ў чэрвені.

Міністр абароны Чэхіі Яна Чэрнахава паведаміла, што пакуль сабрана грошай на паўмільёна снарадаў.

«Нашы амбіцыі — паставіць у агульнай складанасці восемсот тысяч ракет да канца года. Ключавой дапамогай з'яўляюцца пастаўкі боепрыпасаў у краіну, у якую ўварвалася Расія», — сказаў міністр.

Міністр абароны Чэхіі дадала, што яе краіна гатовая выступіць пасрэднікам у апошняй нямецкай ініцыятыве, накіраванай на ўзмацненне супрацьпаветранай абароны Украіны.

На яе думку, Чэхія даказала, што мае патрэбныя кантакты і можа знайсці патрэбныя Кіеву вайсковыя матэрыялы.

ПР/юл