Беларуская Служба

Наўседа і Шыманітэ выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве

13.05.2024 08:12
Першы тур выбараў прэзідэнта Літвы не выявіў пераможцаў, але лідар відавочны.
    .
Інгрыда Шыманітэ і Гітанас Наўседа.Калаж DELFI

Дзеючы кіраўнік дзяржавы Гітанас Наўседа атрымаў больш за ўсё галасоў – 46,08%. На другім месцы – прэмʼер Інгрыда Шыманітэ, яна набрала 16,48%, піша DELFI.

На пост прэзідэнта прэтэндавалі восем кандыдатаў. Чатыры вылучылі палітычныя партыі, у тым ліку Шыманітэ, чацвёра былі самавылучэнцамі, у тым ліку Наўседа.

Другі тур прызначаны на 26 мая. 59-гадовы Гітанас Наўседа заявіў, што ўпэўнены ў перамозе ў другім туры і што яму не патрэбна «ніякая стратэгія» для барацьбы.

Разам з выбарамі прэзідэнт правёў рэферэндум, на якім грамадзяне Літвы прагаласавалі супраць увядзення падвойнага грамадзянства. У 2019 годзе ўжо прайшоў такі рэферэндум і жыхары тады таксама прагаласавалі супраць.

У гэтым годзе паўтарыўся сцэнарый папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2019 года, калі ва другі тур выбараў прайшлі таксама Наўседа і Шыманітэ.

Яўка на выбарах у нядзелю склала 59,37%, гэта самы высокі паказчык на прэзідэнцкіх выбарах у Літве за больш чым два дзесяцігоддзі.

вх