Беларуская Служба

Ізраіль святкуе 76-годдзе незалежнасці

14.05.2024 12:32
Прэм'ер Біньямін Нетаньяху заявіў, што  жаданне ворагаў знішчыць краіну працягвае расці. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ArTono

Прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху заявіў, што з таго часу жаданне ворагаў знішчыць краіну працягвае расці. Аднак палітык падкрэсліў, што Ізраіль не будзе падавацца варожаму ціску:

- Як кажа псаломшчык: «Не памру, але буду жыць». З такім духам мы перамаглі нашых ворагаў. Сёння мы бясконца моцныя, але жаданне знішчыць нас не знікла. Яно ўсё яшчэ тут. Мы бачылі гэта 7 кастрычніка.

Аднак няхай мы будзем атрымліваць асалоду ад нармальнага дня незалежнасці, хоць вайна яшчэ працягваецца і набліжаецца да нас.

Многія з нашых братоў і сясцёр усё яшчэ знаходзяцца ў падвалах ХАМАС. Мы робім усё магчымае, каб вярнуць іх усіх дадому, і жывых, і мёртвых.

14 траўня 1948 года ў Тэль-Авіве была выдадзена Дэкларацыя незалежнасці і абвешчана стварэнне Дзяржавы Ізраіль. У дзень заканчэння тэрміну дзеяння брытанскага мандата на тэрыторыі Палестыны была фармальна створана новая габрэйская дзяржава.

Сёлетнія святкаванні Дня незалежнасці ў Ізраілі праходзяць больш сціпла, чым звычайна, з-за вайны ў сектары Газа.

iar/эж