Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Славакіі дастаўлены ў шпіталь пасля таго, як у яго стралялі

15.05.2024 16:15
Паводле славацкага тэлеканала JOJ24, пагрозы жыццю Фіца няма, ён паранены ў жывот і ў руку.
-
Прэмʼер-міністр Славакіі Роберт ФіцаPAP/EPA/Szilard Koszticsak

Прэм'ер-міністр Роберт Фіца быў дастаўлены ў шпіталь пасля таго, як у яго стралялі на сустрэчы з людзьмі ў горадзе Гандлава. Паводле славацкага тэлеканала JOJ24, пагрозы жыццю Фіца няма, ён паранены ў жывот і ў руку. Меркаванага нападніка затрымалі.



Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск напісаў, што навіна аб параненні кіраўніка славацкага ўрада яго шакавала. «Роберт, мае думкі з табой у гэтыя цяжкія хвіліны», — напісаў кіраўнік польскага ўрада ў сацыяльных сетках.

IAR/аз