18 мая 1944 года салдаты 2-га Польскага корпусу пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса занялі манастыр бенедыкцінцаў і ўзвышша Монтэ-Касіна ў Італіі. Прарваўшы абарону элітных нямецкіх дывізій, яны адкрылі саюзнікам шлях на Рым. Бітва пры Монтэ-Касіна лічыцца адной з самых жорсткіх і кровапралітных бітваў Другой сусветнай вайны.
Пункт Монтэ-Касіна з шэрагам узвышшаў быў ключавым элементам нямецкай «Лініі Густава», якая абараняла дарогу з Неапаля ў Рым - таму гэтую бітву таксама называюць «бітвай за Рым».
Польскія вайскоўцы на Монтэ-Касіна. 18 мая 2024 года PAP/Albert Zawada
Са студзеня 1944 года нямецкія войскі адбілі тры атакі сіл антыгітлераўскай кааліцыі, у якіх удзельнічалі амерыканскія, англійскія, французскія, індыйскія і новазеландскія войскі. Толькі чацвёрты штурм завяршыўся поспехам.
18 мая Монтэ-Касіна быў узяты салдатамі 2-га Польскага корпусу, і на руінах бенедыкцінскага манастыра быў узняты бела-чырвоны сцяг.
Страты Польскага корпусу склалі 924 чалавекі забітымі, 4 тыс. 199 салдат і афіцэраў былі параненыя.
Па падліках гісторыкаў, 177 загінулых салдат былі беларусамі.
Польскія ваенныя могілкі на Монтэ-Касіна. 18 мая 2024 года PAP/Albert Zawada
Удзел ва ўрачыстасцях, якія адбываюцца на ўзвышшы Монтэ-Касіна, прымаюць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і Італіі Серджыа Матарэла, старшыня Сенату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска, ветэраны і запрошаныя госці.
Польскае радыё стварыла спецыяльную старонку ў сеціве, прысвечаную бітве пад Монтэ-Касіна.
вс