Інфармацыю пацвердзілі віцэ-прэзідэнт Ірана і грамадскае тэлебачанне Ірана.
Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі і міністр замежных справаў Ірана Хасэйн Амір Абдалахіян загінулі ў выніку крушэння верталёта. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў прадстаўнік іранскай дзяржаўнай адміністрацыі.
Раней іранскае тэлебачанне паведаміла, што пасля крушэння верталёта з прэзідэнтам на борце «не было прыкмет жыцця». Машына згарэла цалкам.
Месца падзення верталёта. PAP/EPA/Iranian state TV (IRIB)
Верталёт, на борце якога знаходзіліся прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі і міністр замежных спраў Хасэйн Амір Абдалахіян, разбіўся або здзейсніў вымушаную пасадку ў раёне горада Джольфа.
Прычынай аварыі, хутчэй за ўсё, стаў густы туман.
Прэзідэнт Ібрагім Раісі вяртаўся з цырымоніі адкрыцця агароджы на мяжы з Азербайджанам.
У 1988 годзе Ібрагім Раісі стаў адным з галоўных арганізатараў пакаранняў смерцю іранскіх палітычных зняволеных. За сваю ключавую ролю ў масавых пакараннях Раісі атрымаў мянушку «тэгеранскі мяснік» і «кат 1988 года». Раісі быў адным з чатырох суддзяў спецыяльнага камітэта, што праводзіў таемныя трыбуналы, якія часта заканчваліся смяротнымі пакараннямі, дадзеная група суддзяў атрымала вядомасць як «камітэт смерці».
вх