Беларуская Служба

Кіраўнікі дыпламатыі ЕС і НАТА выступаюць за выкарыстанне заходняй зброі супраць Расіі

28.05.2024 13:24
Украіна настойвае на тым, каб яе заходнія партнёры, асабліва ЗША, дазволілі ёй выкарыстоўваць заходнюю зброю далёкага дзеяння супраць абʼектаў у Расіі.
Енс СтолтэнбергPAP/EPA/VASSIL DONEV

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы Жазэп Барэль у аўторак заклікаў краіны-члены знайсці баланс паміж правам Украіны на абарону і асцярогамі эскалацыі канфлікту. Ён ацаніў, што Кіеў павінен мець магчымасць выкарыстоўваць заходнюю зброю для паражэння аб'ектаў на тэрыторыі Расіі.

«Згодна з законам аб узброеных канфліктах, цалкам магчыма і няма ніякіх супярэчнасцяў, што я магу адпомсціць або змагацца з любым, хто нападае на мяне з яго тэрыторыі», – сказаў Барэль перад сустрэчай міністраў абароны ЕС у Бруселі.

«Трэба захоўваць баланс паміж рызыкай эскалацыі і неабходнасцю абараняць украінцаў», – дадаў ён.

Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг выказаўся падобным чынам, але некалькі краінаў-хаўрусьнікаў Украіны, у тым ліку Германія і ЗША, не жадаюць, баючыся прамога канфлікту з Масквой.

«Германія прыняла суверэннае рашэнне», – заявіў у аўторак прадстаўнік міністра абароны ФРГ Зімʼе Мёлер, пацвердзіўшы катэгарычнае супраціў уладаў у Берліне.

Украіна настойвае на тым, каб яе заходнія партнёры, асабліва ЗША, дазволілі ёй выкарыстоўваць заходнюю зброю далёкага дзеяння супраць абʼектаў у Расіі.

Як паведамляе AFP, некалькі еўрапейскіх краін спрыяльныя, у тым ліку Эстонія і Нідэрланды.
«Я ніколі гэтага не выключала (...) і спадзяюся, што іншыя краіны, якія маюць іншую пазіцыю, зменяць яе», – заявіла ў Бруселі міністр абароны Нідэрландаў Кайса Олангрэн, якую цытуе AFP.

ав