Беларуская Служба

Еўрасаюз зацвердзіў пратэкцыйнае мыта на збожжа з Расіі і Беларусі

30.05.2024 15:27
Сельскагаспадарчая прадукцыя з Расіі масава пастаўляецца ў Еўрасаюз.
  .
Збожжа ў зернясховішчы. Ілюстрацыйны здымак pixabay.com/Mexxicana

Прапанову Еўракамісіі, высунутую ў сакавіку, адобрылі міністры гандлю дзяржаў-членаў. Тарыфы ўступяць у сілу з 1 ліпеня. Група краін на чале з Польшчай выступала за абмежаванне імпарту.

Мытныя пошліны будуць у разы вышэйшыя за цяперашнія стаўкі, сёння на некаторыя тавары яны амаль нулявыя або раўняюцца нулю. Віцэ-старшыня Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс напісаў на платформе Х, што пошліны ўводзяцца з мэтаю перашкодзіць расійскаму збожжу дэстабілізаваць рынак ЕС і пазбавіць Расію прыбытку ад экспарту ў ЕС.

Ідэя заключаецца ў тым, каб не даць гэтым сродкам фінансаваць расійскую ваенную машыну. Трэцяя прычына – спыніць нелегальны экспарт украінскага збожжа, скрадзенага Расіяй, у ЕС. Аднак прычыны гэтага рашэння таксама былі палітычныя і маральныя. Сельскагаспадарчая прадукцыя з Расіі масава пастаўляецца ў Еўрасаюз, у той час як сам ЕС летась увёў абмежаванні на імпарт сельгаспрадукцыі з Украіны і хоча далейшага абмежавання імпарту ў будучыні.

IAR/Beata Płomecka/нг