Брытанская каралеўская сямʼя ўшанавала памяць удзельнікаў высадкі саюзнікаў у Нармандыі, якая адбылася 80 гадоў таму, прыняўшы ўдзел ва ўрачыстасцях у Портсмуце напярэдадні гадавіны аперацыі D-Day. Кароль Карл ІІІ прыгадаў гераізм тысяч салдат-удзельнікаў высадкі.
- Сёння мы сабраліся разам, каб ушанаваць амаль 160 тыс. брытанскіх салдат і салдат саюзнікаў, якія сабраліся ўздоўж гэтых берагоў 5 чэрвеня 1944 года, каб змагацца за свабоду. Гэта была найбуйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі.
У сваю чаргу, прынц Уільям запэўніў, што Вялікая Брытанія заўсёды будзе памятаць тых, хто ваяваў:
- Маці і бацькі, браты і сёстры, сыны і дочкі глядзелі, як іх блізкія ішлі ў бой, не ведаючы, ці яны калі-небудзь вернуцца. Сёння мы ўспамінаем мужнасць тых, хто пераплыў мора, каб вызваліць Еўропу.
У чацвер, 6 чэрвеня, у Францыі запланаваны асноўныя ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя высадкі саюзнікаў у Нармандыі.
У іх возьмуць удзел лідары многіх краін, у тым ліку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
iar/эж