Беларуская Служба

Сектар Газа: каля 40 чалавек загінулі ў выніку ізраільскага нападу на школу ААН

06.06.2024 11:01
Школа ў лагеры Нусейрат была прытулкам для перамешчаных асоб з іншых, ахопленага вайной раёнаў Сектара Газа.
-   C , 5  2024 .
Хан-Юніс на поўдні Cектара Газа, 5 чэрвеня 2024 г.PAP/EPA/MOHAMMED SABER

ААН паведаміла, што ў выніку нападу на школу ААН у лагеры для палестынскіх уцекачоў Нусейрат загінулі ад 35 да 45 чалавек.

Прадстаўніца Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім бежанцам і арганізацыі работ(англ. UNRWA) Джульет Тума адзначыла, што колькасць загінулых пакуль канчаткова не пацверджана. Раней бальнічныя крыніцы ў Сектары Газа паведамлялі аб 36 загінулых і некалькіх дзясятках параненых.

Школа ў лагеры Нусейрат была прытулкам для перамешчаных асоб з іншых, ахопленага вайной раёнаў Сектара Газа.

Ізраільскае войска сцвярджае, што там хаваліся ад 20 да 30 байцоў арганізацыі ХАМАС. Прэс-сакратар Арміі абароны Ізраіля Пітэр Лернер заявіў, што яму невядома аб гібелі мірных жыхароў у выніку нападу. Паводле звестак арміі, падчас абстрэлу абʼекта загінулі некалькі тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў нападзе на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага года.

У сваю чаргу ХАМАС адмаўляе, што школа ААН у лагеры Нусейрат была іх аператыўным цэнтрам або сховішчам.

Па дадзеных палестынскага міністэрства аховы здароўя, з пачатку ізраільскага наступу ў Сектары Газа загінулі больш за 36,5 тысячы палестынцаў, у асноўным мірныя жыхары, і не менш за 83 тысячы былі праненыя.

Вайна ў Сектары Газа пачалася 7 кастрычніка 2023 года пасля нападу ХАМАС на Ізраіль, у выніку якога загінулі каля 1 200 чалавек, большасць з іх – мірныя жыхары. ХАМАС таксама выкраў каля 240 закладнікаў.

IAR/аз

Мільён чалавек пакінуў Рафах за тры тыдні

28.05.2024 16:07
На пачатак траўня ў горадзе было 1,3-1,4 мільёна чалавек.