Украінскі паэт ідзе на вайну – чытаем у выданні Forsal.pl. Адзін з самых вядомых украінскіх пісьменнікаў Сяргей Жадан заявіў, што ўступіў у Нацыянальную гвардыю Украіны і зараз праходзіць вайсковую падрыхтоўку. Пісьменнік даўно ўдзельнічаў у дапамозе арміі сваёй краіны, якая абараняецца ад расійскага ўварвання.
«Я ўступіў у шэрагі 13-й брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя». Я праходжу навучанне. Я служу ўкраінскаму народу», – напісаў Жадан у чацвер у сацыяльных сетках.
49-гадовы Жадан жыве ў Харкаве. Ён – паэт, пісьменнік, спявак і грамадскі дзеяч. Многія яго творы перакладзены на польскую мову. Лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку ў Польшчы. На польскай мове выдадзеныя зборнікі яго вершаў: «Гісторыя культуры пачатку стагоддзя», «Драгобыч», «Этыёпія» і «Антэна», а таксама сем раманаў: «Біг Мак», «Depeche Mode», «Anarchy in the UKR», «Гімн дэмакратычнай моладзі», «Варашылаўград», «Месапатамія» і «Інтэрнат».
Калі ў канцы мая Сяргей Жадан прэзентаваў у Кіеве свой апошні зборнік «Усе вершы», перад сталічным Палацам спорту стаялі вялізныя чэргі ахвотных яго паслухаць і ўбачыць. На прэзентацыю прыйшло каля 8 тысяч чалавек.
нг