Беларуская Служба

Латвія выказала салідарнасць з Польшчай у сувязі з гібеллю жаўнера, параненага на мяжы з Беларуссю

07.06.2024 09:18
«Салідарныя з польскімі сябрамі ў сувязі з гэтай трагедыяй. Інструментальная міграцыя на мяжы Польшчы з Расіяй і Беларуссю будзе спыненая», – напісала латышская дыпламатка.
      ()
Польскі жаўнер на мяжы з Беларуссю (ілюстрацыя)Фота: Twitter/MON

Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ выказала салідарнасць з Польшчай у сувязі з гібеллю жаўнера, параненага мігрантам на мяжы з Беларуссю, падкрэсліўшы, што трэба спыніць «шантаж мігрантаў» з боку Мінска.

Байба Бражэ таксама выказала спачуванне ў сувязі з гібеллю жаўнера, які атрымаў нажавое раненне 28 траўня ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя, калі мігранты спрабавалі прарвацца з тэрыторыі Беларусі. Міністр падкрэсліла, што гэта адначасова мяжа Польшчы і ЕС.

«Салідарныя з польскімі сябрамі ў сувязі з гэтай трагедыяй. Інструментальная міграцыя на мяжы Польшчы з Расіяй і Беларуссю будзе спыненая», – напісала латышская дыпламатка.

Нагадаем, паранены жаўнер памёр 6 чэрвеня. Міністэрства замежных спраў Польшчы патрабуе ад Мінска экстрадаваць падазраванага мігранта.

эж

 

МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі

07.06.2024 09:10
У ноце пратэсту, перададзенай беларускаму дыпламату, Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на мяжы і арганізацыю міграцыйнага ціску.