Беларуская Служба

Змена клімату і ваеннае супрацоўніцтва – галоўныя тэмы выбарчай кампаніі ў ЕП у Даніі

07.06.2024 10:56
Для Даніі зарэзервавана 15 месцаў у Еўрапарламенце, а для Польшчы, нагадаем, – 53 мандаты. У
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/artjazz

Ваеннае супрацоўніцтва, змяненне клімату і дапамога мігрантам па-за межамі Еўропы – галоўныя тэмы выбрачай кампаніі ў Еўрапарламент у Даніі. Іншыя важныя пытанні ўключаюць павелічэнне падтрымкі Украіны і прызнанне Палестыны незалежнай дзяржавай, кажа дацкі журналіст Нарцыс Джордж Матакэ:

- Усе партыі, якія ўдзельнічаюць у выбарах, акрамя адной, маюць рашэнні па барацьбе са змяненнем клімату. Многія з іх хочуць умацаваць ваеннае супрацоўніцтва ў Еўропе і інвеставаць у вытворчасць зброі. Таксама вядуцца дыскусіі па пытаннях міграцыі і бяспекі межаў ЕЗ.

Некаторыя партыі прапануюць пабудаваць сцяну на ўсходняй мяжы і плот на Балканах. Вядуцца дыскусіі аб тым, дзе трэба дапамагаць мігрантам, а таксама выказвалася ідэя пабудовы цэнтраў дапамогі мігрантам за межамі Еўропы.

У Даніі ў выбарах у Еўрапарламент удзельнічаюць 11 партый, тры з якіх маюць аднолькавыя вынікі ў апытаннях, каля 15-20%. Гэта Сацыял-дэмакратычная партыя, якая належыць да парламенцкай групы S&D, як і польскія Левыя; Сацыялістычная партыя, якая належыць да Зялёных, і Ліберальны альянс, які належыць да групы Еўрапейскай народнай партыі, куды таксама таксама ўваходзяць Грамадзянская кааліцыя і Польская народная партыя.

Датчане пойдуць на выбары ў адзін дзень з палякамі, у нядзелю, 9 чэрвеня. Для Даніі зарэзервавана 15 месцаў у Еўрапарламенце, а для Польшчы, нагадаем, – 53 мандаты. У Еўрапарламенце ў 2024-2029 гадах будзе 720 членаў

Выбары ў Еўрапарламент у краінах ЕЗ праходзяць з 6 па 9 чэрвеня

Раней за ўсё – 6 чэрвеня – галасавалі грамадзяне Нідэрландаў. На дзень пазней былі прызначаныя выбары ў Ірландыі і Чэхіі. Польская паўднёвая суседка – адна з дзвюх краін ЕЗ, акрамя Італіі, дзе выбары ў Еўрапарламент цягнуцца два дні. Чэхі будуць галасаваць у пятніцу і суботу, а італьянцы – у суботу і нядзелю.

8 чэрвеня аднадзённае галасаванне запланаванае, між іншым, у Славаччыне і Латвіі.

У большасці краін ЕЗ выбары ў Еўрапарламент пройдуць, як і ў Польшчы, у нядзелю, 9 чэрвеня

iar/ez

Аналітык: У сувязі з выбарамі ў Еўрапарламент чакаецца маштабная кампанія па дэзынфармацыі з выкарыстаннем ботаў і троляў

28.05.2024 16:14
Людзі, якія ўдзельнічаюць у галасаванні, павінны быць гатовыя да той дэзынфармацыі, якая ўжо распаўсюджваецца ў СМІ, і чым бліжэй да галасавання, тым больш яе можа быць.