Беларуская Служба

У Елаўстоўне нарадзіўся белы бізон, гэта спраўджвае прароцтва індзейцаў Лакота

14.06.2024 19:06
Нараджэнне белага бізона ў Елаўстоўнскім нацыянальным парку ў Злучаных Штатах зʼяўляецца здзяйсненнем прароцтва аб лепшых часах, у якое вераць індзейцы Лакота.
Аўдыё

«Нараджэнне гэтага цяляці зʼяўляецца і шчасцем, і папярэджаннем. «Мы павінны рабіць больш», каб абараніць зямлю і жывёл, – сказаў Конь, які глядзіць (Looking Horse), правадыр індзейцаў Лакота, Дакота і Накота Оятэ і 19-ы захавальнік свяшчэннай люлькі, якую прынесла жанчына-цяляня Белага буйвала.

Нараджэнне белага зубра адбылося пасля таго, як у 2023 годзе ў Елаўстоўнскім парку тысячы бізонаў змусілі спусціцца на больш нізкія тэрыторыі. Больш за 1500 гэтых жывёл загінулі.

Паводле легенды Лакота, каля 2000 гадоў таму, калі ўсё ішло дрэнна, ежы не хапала, а бізонаў станавілася ўсё менш і менш, зʼявілася Жанчына, якая дала прадстаўніку племені люльку, навучыла яго маліцца і сказала, што люлькі можна выкарыстоўваць, каб прыводзіць бізонаў на тэрыторыі Лакота.

Жанчына ператварылася ў белае цяля бізона і сказала: «Аднойчы, калі ўсё зноў стане цяжка, я вярнуся на зямлю ў выглядзе цяляці белага бізона з чорным носам, чорнымі вачыма і чорнымі капытамі».

Белае, толькі што народжанае дзіцяня бізона было сфатаграфавана 4 чэрвеня амерыканскім турыстам у даліне Ламар у паўночна-ўсходняй частцы Елаўстоўнскага парку.

Лакота правялі цырымонію надання імені беламу цяляці, але  яго не называюць. Падобнае цяля, якое нарадзілася ў Вісконсіне ў 1994 годзе, клікалі Цудам.

Згодна з пагадненнем паміж федэральным урадам і штатам Мантана, папуляцыя зуброў у Елаўстоне абмежавана 5000 асобін. Лішніх жывёл забіваюць або перамяшчаюць у іншыя месцы.

PAP/вх