Аператыўнае камандаванне відаў узброеных сіл Польшчы паведаміла аб пад'ёме знішчальнікаў у сувязі з ракетнымі абстрэламі Кіева. Праз некалькі гадзін стандартныя аперацыі былі адноўлены.
Армія Расіі нанесла па Кіеве начны паветраны ўдар, прымяніўшы крылатыя ракеты і беспілотнікі. Па папярэдніх дадзеных, таксама былі задзейнічаныя балістычныя ракеты, паведаміла Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя. Паветраная трывога працягвалася каля дзвюх гадзін. Сілы СПА збілі ўсе аб'екты, разбурэнняў і пацярпелых не зафіксавана.
У сувязі са зніжэннем узроўню пагрозы нанясення расейскімі ракетнымі ўдарамі па прымежных з нашай тэрыторыяй раёнах дзеянне польскай і саюзнай авіяцыі ў паветранай прасторы Польшчы спынена, а разгорнутыя сілы і сродкі вярнуліся да штатных аператыўных дзеянняў, паведаміла Аператыўнае камандаванне відаў узброеных сіл Польшчы ў сераду раніцай.
Уначы вайскоўцы паведамілі, што назіраецца актыўнасць далёкай авіяцыі РФ, якая наносіць удары з выкарыстаннем крылатых ракет і беспілотных лятальных апаратаў тыпу ШАХЕД па аб'ектах, размешчаных у тым ліку на тэрыторыі Заходняй Украіны.
Камандаванне паведаміла, што апошняя такая ўзмоцненая актыўнасць расійскай авіяцыі, падчас якой наносіліся ўдары па заходняй украіне, была зафіксавана ў ноч з 6 на 7 чэрвеня гэтага года.
Усе неабходныя працэдуры для бяспекі польскай паветранай прасторы запушчаны, а аператыўнае камандаванне сочыць за сітуацыяй, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на платформе X.
IAR/PAP/вх