Беларуская Служба

Па ўсім Ізраілі праходзіць новая хваля антыўрадавых пратэстаў

21.06.2024 09:01
«Кожны з іх! Зараз!» – скандавалі дэманстранты, патрабуючы вызваліць больш за сотню закладнікаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў зняволенні ХАМАС.
Біньямін Нетаньяху PAP/EPA/Shaul Golan / Yedioth Ahronoth POOL

Увечары ў чацвер некалькі сотняў чалавек сабраліся перад рэзідэнцыяй прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху ў Ерусаліме. Усе закладнікі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў зняволенні ХАМАС, павінны быць вызваленыя, а ўрад не можа гэтага зрабіць, таму мы хочам неадкладных выбараў, заявілі PAP пратэстоўцы.

«Кожны з іх! Зараз!» – скандавалі дэманстранты, патрабуючы вызваліць больш за сотню закладнікаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў зняволенні ХАМАС у сектары Газа пасля тэрарыстычнага нападу групоўкі на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.

«Мы хочам, каб закладнікі вярнуліся як мага хутчэй, але гэты ўрад, гэты прэмʼер-міністр не ў стане гэтага забяспечыць. Войска іх не адпусціць, гэта немагчыма, гэта можа адбыцца толькі ў выніку пагаднення, але яны не хочуць на гэта пагаджацца», – сказала настаўніца Мая, якая прыйшла на дэманстрацыю з расцяжкай «Стоп Бібі, спыніце гэта варʼяцтва». Гэты ўрад павінен сысці, нам патрэбны новыя выбары, дадала яна.

«Закладнікі павінны вярнуцца. Прапанова Байдэна на стале, як мы можам на яе не пагадзіцца? Мы павінны яе прыняць, цяпер гэта лепшае рашэнне», – падкрэсліў іншы дэманстрант Хадас.

У пачатку чэрвеня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прадставіў план спынення агню ў сектары Газа і вызвалення выкрадзеных. І ізраільскі ўрад, і ХАМАС яшчэ не пагадзіліся з гэтай дамовай.

ав