Беларуская Служба

У Латвіі ўступілі ў сілу законы, якія легалізуюць партнёрскія саюзы

01.07.2024 14:01
Аднаполыя пары не змогуць аднак усынавіць дзяцей і атрымаць у спадчыну маёмасць партнёра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Dmytro/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Латвіі ўступілі ў сілу законы, якія легалізуюць аднаполыя партнёрскія саюзы. Адпаведныя пастановы парламент у Рызе прыняў у канцы мінулага года. Яны гарантуюць аднаполым парам шэраг правоў, у тым ліку, падатковыя перавагі, доступ да сацыяльных ільгот і інфармацыі аб стане здароўя партнёра.

Аднак новы закон не прыраўноўвае партнёрскіх саюзаў да традыцыйных сужонстваў. Аднаполыя пары, якія вырашацца ўступіць у такі саюз, не змогуць усынавіць дзяцей і атрымаць у спадчыну маёмасць партнёра.

Адзін з самых вядомых латвійскіх праваабаронцаў Каспарс Заліціс напісаў, што ўвядзенне новых правілаў – гэта важны сігнал пра тое, што ўсе семʼі ў Латвіі абароненыя i цэняцца аднолькава. На яго думку, новы закон зменіць жыццё многіх людзей.

Латвійскія СМІ паведамляюць, што першая пара ўзаконіла свае адносіны ў натарыуса праз некалькі хвілін пасля поўначы, калі закон уступіў у сілу.

Эстонія легалізавала аднаполыя партнёрскія саюзы ў 2016 годзе.

IAR/аз