Беларуская Служба

Прэм'ер Славакіі вярнуўся да працы пасля замаху

08.07.2024 18:07
Роберт Фіца ў мінулую пятніцу ўпершыню прыняў удзел у грамадскім мерапрыемстве.
   . 8  2024
Роберт Фіца наведвае сельгаспрадпрыемства. 8 ліпеня 2024 года PAP/Abaca

Прэмʼер-міністр Славакіі Роберт Фіца, на якога 15 мая быў здзейснены замах, вярнуўся да выканання сваіх працоўных абавязкаў. Пра гэта паведаміла Славацкае тэлебачанне.

Фіца наведаў сельскагаспадарчае абʼяднанне. Ён азнаёміўся з ходам уборкі ўраджаю і канстатаваў, што ў 2024 годзе ён будзе меншы, чым у папярэднія гады.

Роберт Фіца ў мінулую пятніцу ўпершыню прыняў удзел у грамадскім мерапрыемстве. Яно было прымеркаванае да дзяржаўнага свята рэспублікі – Дня святых Кірыла і Мяфодзія. Прэмʼер выступіў з кароткай прамовай у гарадку Дэвін – прыгарадзе Браціславы.

вс