Беларуская Служба

Белы дом: ЗША не плануюць павышаць планкі выдаткаў на абарону ў НАТА

09.07.2024 10:01
З такой прапановай прэзідэнт Анджэй Дуда плануе выступіць падчас саміту НАТА ў Вашынгтоне.
-
Прэс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Белы дом не падтрымаў прапановы аб усталяванні новага мінімуму выдаткаў на абарону ў рамках Паўночнаатлантычнага альянсу на ўзроўні 3 працэнтаў ВУП. З такім патрабаваннем прэзідэнт Анджэй Дуда плануе выступіць падчас саміту НАТА, які пачынаецца сёння ў Вашынгтоне.

Прэс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі спыніў спекуляцыі на гэты конт:

- Прэзідэнт Байдэн не мае намеру ўсталёўваць новай планкі або новага ўзроўню выдаткаў на абарону на гэтым саміце. Мэтай застаецца 2 працэнты. Гэта было абавязацельства, якое ўсе бралі на сябе 10 гадоў таму, але не ўсе яго выканалі. Большасць краін, якія не дасягнулі двух працэнтаў, працуюць над гэтым і дасягаюць гэтай мэты. Прэзідэнт хоча пахваліць краіны, якія гэта зрабілі, але таксама даць зразумець, што некаторым краінам яшчэ ёсць над чым працаваць.

У Белым доме падкрэслівае, што ў пачатку прэзідэнцтва Джо Байдэна толькі сем краін выконвалі абавязанне выдаткоўваць на абарону два працэнты ВУП, у той час як цяпер, гэта ўжо 23 краіны.

IAR/аз

Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у саміце НАТА ў Вашынгтоне

08.07.2024 16:20
Я б хацела, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны і прадказальны партнёр, сказала Святлана Ціханоўская перад візітам у Вашынгтон.