Беларуская Служба

Турцыя вывела на арбіту свой першы спадарожнік (ВІДЭА)

09.07.2024 15:02
Ракета SpaceX Falcon 9 даставіла турэцкі спадарожнік у космас з мыса Канаверал у Фларыдзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Турцыя запусціла першы спадарожнік сувязі айчыннай вытворчасці – Turksat 6A. Такім чынам, Анакара стала 11-й краінай у свеце, якая мае спадарожнік уласнай вытворчасці.

Спадарожнік будзе знаходзіцца ў распараджэнні дзяржаўнага аператара – кампаніі Turksat. Гэта ўжо шосты спадарожнік, які належыць гэтай кампаніі. Ён прызначаны для пашырэння спадарожнікавага пакрыцця краіны і забеспячэння яе патрэбаў у тэлевізійным вяшчанні.

Ракета SpaceX Falcon 9 вывела спадарожнік у космас з мыса Канаверал у Фларыдзе. Першы сігнал ад Turksat 6A быў атрыманы праз 67 хвілін пасля запуску.

Паводле турэцкіх уладаў, спадарожнік будзе прадастаўляць паслугі сувязі карыстальнікам не толькі ў Турцыі, але таксама ў Еўропе, на поўначы Афрыкі, Блізкім Усходзе, Індыі і Інданезіі – агулам каля 5 мільёнам чалавек.

Работы па будаўніцтве Turksat 6A занялі дзесяць гадоў.

IAR/аз