Беларуская Служба

Сенатар ад Дэмакратычнай партыі заклікаў Джо Байдэна зняцца з выбараў

11.07.2024 13:30
Гэта звязана з занепакоенасцю ўзростам амерыканскага прэзідэнта і яго фізічнай падрыхтоўкай.
Сенатар ад Дэмакратычнай партыі Пітэр УэлчBy United States Senate - https://www.welch.senate.gov/, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=127345018

Сенатар ад Дэмакратычнай партыі Пітэр Уэлч заклікаў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Гэта першы сенатар-дэмакрат, які зрабіў гэта публічна. Яго зварот апублікавала газета Washington Post.

«Для дабра краіны я заклікаю прэзідэнта Байдэна адмовіцца ад удзелу ў выбарчай гонцы», – сказаў Пітэр Уэлч.

Гэта звязана з занепакоенасцю ўзростам амерыканскага прэзідэнта і яго фізічнай падрыхтоўкай.
Джо Байдэну 81 год. Ён неаднаразова запэўніваў, што не мае намеру адмаўляцца ад выбараў, якія пройдуць у ЗША 5 лістапада. Галоўным супернікам Джо Байдэна зʼяўляецца 78-гадовы Дональд Трамп.

IAR/аз

Падчас тэледэбатаў Д. Трамп і Д. Байдэн не змогуць карыстацца нататкамі

16.06.2024 12:02
Дэбаты пройдуць 27 чэрвеня ў Атланце.