Беларуская Служба

Сёння адзначаецца гадавіна злачынства ў Срэбраніцы

11.07.2024 15:30
Дагэтуль за генацыд і злачынствы ў Срэбраніцы было асуджана больш за 50 чалавек агулам на 700 гадоў пазбаўлення волі.
  29-
Харватыя адзначае 29-ю гадавіну генацыду ў СрэбраніцыPAP/EPA/ANTONIO BAT

Сёння ў мемарыяльным комплексе ў Паточарах на ўсходзе Босніі і Герцагавіны пройдуць урачыстасці з нагоды гадавіны злачынстваў супраць мусульманскага насельніцтва Срэбраніцы і ваколіц.

У Паточары штогод прыязджаюць усе, хто жыў на гэтай тэрыторыі да грамадзянскай вайны, зʼяўляецца нашчадкам былых жыхароў або проста хоча ўшанаваць памяць ахвяраў разні, якую некалькі тыдняў таму ААН прызнала генацыдам.

Сёння ў мемарыяльным цэнтры ў Паточарах, акрамя афіцыйнай цырымоніі, адбудзецца пахаванне астанкаў некалькіх нядаўна знойдзеных ахвяр.

Некалькі тыдняў таму ААН прыняла рэзалюцыю, пры гучным супраціўленні Сербіі, прызнаўшы злачынства ў Срэбраніцы генацыдам. За яe прыняцце прагаласавала пераважная большасць краін, якія ўваходзяць у арганізацыю.

У ліпені 1995 года каля Срэбраніцы, якая была бяспечнай зонай пад наглядам ААН, сілы баснійскіх сербаў забілі больш за 8 тысяч чалавек, у асноўным мужчын і хлопцаў, мусульманскага веравызнання, якія жылі ў Босніі і Герцагавіне. Дагэтуль вядуцца пошукі астанкаў прыкладна тысячы загінулых.

За генацыд і злачынствы ў Срэбраніцы было асуджана больш за 50 чалавек агулам на 700 гадоў пазбаўлення волі.

Да сённяшняга дня гэтае злачынства лічыцца найгоршым генацыдам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.

IAR/аз