Інтэграцыя Грузіі ў НАТА была запаволена, такі сігнал Вашынгтон накіраваў Тбілісі. Пра гэта ў сацсетках напісала намеснік дзяржсакратара па пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узра Зея. Раней амбасадар Еўрасаюза ў Грузіі Павел Герчыньскі заявіў, што супольнасць прыпыніла працэс інтэграцыі.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Mацей Ястшэмбскі:
- «ЗША выказваюць занепакоенасць антыдэмакратычнымі дзеяннямі грузінскага ўрада, якія ставяць пад сумнеў еўраатлантычную будучыню краіны», – напісала Узра Зея, якая прыбыла ў Тбілісі. Паводле яе, Вашынгтон намераны падтрымліваць грузінскі народ і яго права на свабоду, добрасумленныя выбары, а таксама суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі. У сваю чаргу грузінскія СМІ звяртаюць увагу, што ў дэкларацыі, прынятай на саміце ў Вашынгтоне, пра інтэграцыю Грузіі ў НАТА не згадваецца. Членскія краіны альянсу заклікалі ў сваю чаргу Расію вывесці свае войскі з акупаваных тэрыторыяў Грузіі і Малдовы. Астуджэнне адносін паміж Тбілісі, Бруселем і Вашынгтонам, гэта вынік прыняцця ўрадам Грузіі закона, які абмяжоўвае правы незалежных арганізацыі і СМІ. Дакумент спасылаецца на пуцінскія рэпрэсіўныя законы.
IAR/аз