Беларуская Служба

Былы камандуючы ўкраінскай арміі Залужны заняў пасаду амбасадара Украіны ў Вялікабрытаніі

12.07.2024 08:30
Былы камандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны заняў пасаду амбасадара Украіны ў Вялікабрытаніі – паведаміла прэс-служба амбасады Украіны ў Лондане.
 .
Валерый Залужны.t.me/Zaluzhnui

«Герой Украіны генерал Валерый Залужны ўручыў копіі даверчых грамат у сувязі з уступленнем на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У МЗС у Кіеве падкрэслілі, што ўкраінская амбасада працягне працаваць над умацаваннем двухбаковых адносін з Вялікабрытаніяй, каб наблізіць перамогу Украіны ў вайне з Расіяй.

«Перамога Украіны ў вайне з расійскім агрэсарам застаецца галоўным прыярытэтам маёй працы і працы амбасады», – напісаў Залужны ў Telegram. 


8 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указы аб вызваленні Залужнага ад пасады галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны і прызначэнні на гэтую пасаду Аляксандра Сырскага. У сакавіку ён даў згоду на кандыдатуру Залужнага на пасаду амбасадара Украіны ў Вялікабрытаніі, а ў траўні падпісаў указ аб вызваленні Залужнага ад вайсковай службы.

РАР/вх