Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ён не збіраецца здымацца з выбараў

13.07.2024 11:29
Заклікі да Джо Байдэна адмовіцца ад выбарчай барацьбы з'явіліся пасля яго ўдзелу ў тэледэбатах з Дональдам Трампам. 
      .
Джо Байдэн на саміце НАТА ў Вашынгтоне.Фота: PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што, нягледзячы на заклікі, ён не мае намеру адмаўляцца ад барацьбы за пераабранне. Падчас сустрэчы з выбарцамі ў Мічыгане ён запэўніў, што «пераможа пагрозу нацыі Дональда Трампа».

«Апошнім часам было шмат чутак. Што будзе рабіць Джо Байдэн? Ці застанецца ён у гонцы? Ці выйдзе з яе? Вось мой адказ: я балатуюся і збіраюся выйграць, я гэтага не памяняю«, – сказаў Джо Байдэн.

Заклікі да Джо Байдэна адмовіцца ад выбарчай барацьбы з'явіліся пасля яго ўдзелу ў тэледэбатах з Дональдам Трампам. Reuters адзначае, што з таго часу не менш за 19 кангрэсменаў заклікалі прэзідэнта зняцца з балатавання з-за яго сталага ўзросту. Некаторыя СМІ, донары Дэмакратычнай партыі, а таксама галівудскія зоркі таксама выступілі з такім жа заклікам.

IAR/нг

Выступ Джо Байдэна падчас дэбатаў выклікаў паніку сярод яго прыхільнікаў

28.06.2024 09:21
«Байдэн неўзабаве сутыкнецца са шматлікімі заклікамі сысці ў адстаўку».